98
24.03.2026 | 20:00
Выстаўка «Мікола Дучыц. Прыгажосць звычайнага» адкрылася 24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў галерэі «Лабірынт». Яна прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі — пейзажы і нацюрморты, эцюды і графіка, выкананыя на працягу сарака гадоў. Работы адметныя чуласцю, лірычнасцю настрою, стрыманасцю колеравай гамы. Асаблівую цікавасць выклікаюць літаграфіі, прысвечаныя вобразу Мінска 1942–1944 гг., жывапіс ваенных гадоў. Што там цікавага — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.