Top.Mail.Ru

Вясковы Айбаліт

481
06.02.2026 | 19:23

Да Хвоенскай амбулаторыі агульнай практыкі, што на гомельскай Жыткаўшчыне, адносяцца прыпяцкія вёскі Хлупін, Перароўскі млынок, Перароў, Хвоенск і Хвоенскі пасёлак, Азяраны, Чэрнічы, Пагост, Знаменка, Бечы і Бечанская буда. Усяго тут атрымліваюць лячэнне каля 1400 вяскоўцаў. І ўсе гэтыя населеныя пункты абслугоўвае ўсяго адзін доктар, якога палешукі ласкава называюць Пал Палыч.

Павел Купрыянавіч працуе тут ужо 21-ы год. І напэўна не знойдзецца ні аднаго чалавека, які б пра яго сказаў або падумаў што-небудзь нядобрае. Усё таму, што Пал Палыч да здароўя кожнага, хто звярнуўся да яго, ставіцца як да свайго. Ды і медыцынскі спецыяліст ён вельмі адукаваны і ўважлівы.

Амбулаторыя абслугоўвае мясцовае насельніцтва па тэрапеўтычным, педыятрычным, хірургічным і неўралагічным профілі. У амбулаторыі таксама дзейнічае дзённы стацыянар і аптэчны пункт. Яшчэ дапамагаюць Пал Палычу фельчар фельчарска-акушэрскага пункта вёскі Перароў і старшы памочнік урача. На здымках вы бачыце адзін дзень з жыцця Хвоенскай амбулаторыі. А Пал Палыч сёння, як і кожны дзень, пераадольваючы снежныя гурбы, спяшаецца на свой чарговы візіт. 

Віктар Драчоў

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю