Top.Mail.Ru

«Вялікая акцябрацкая і піянерская маладзёжная гульня» адбылася ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку

1197
17.02.2026 | 10:20

За галоўныя ўзнагароды праекта змагалася 21 каманда — пераможцы абласных этапаў і Мінскага гарадскога этапу з усіх рэгіёнаў краіны. У фінале ўдзельнічалі наймацнейшыя каманды акцябрат (7-10 гадоў), піянераў (12-13 гадоў) і актывістаў БРСМ (14-16 гадоў) — па тры каманды ад кожнай вобласці і горада Мінска. Усяго ў інтэлектуальнай гульні спаборнічалі 126 юных эрудытаў.

Праект аб’яднаў каля 50 % устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, што пацвярджае яго маштаб і запатрабаванасць сярод школьнікаў. Фінальная праграма ўключыла тры інтэлектуальныя гульні, кожная з якіх складалася з шасці тураў па шэсць пытанняў.

Удзельнікі паспяхова прадэманстравалі свае веды ў галіне культуры і гісторыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, піянерскага і маладзёжнага руху краіны, а таксама ў сферы спорту. Усе пытанні былі накіраваны не толькі на праверку эрудыцыі, але і на развіццё лагічнага мыслення школьнікаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю