Top.Mail.Ru

Вуліца Яна Чачота ў Мінску атрымала новае асфальтавае адзенне

734
10.06.2025 | 13:02

На прафесійнай мове так называюць верхні пласт дарог агульнага карыстання. Усіх вуліц, перавулкаў, праездаў і бульвараў у сталіцы- 1400.

На мінулым тыдні на цэнтральнай вуліцы мікрараёна Брылевічы прадстаўнікі ГП «Рамаўтадар Маскоўскага раёна г. Мінска» як удзень, так і познім вечарам, калі рух транспарту зніжаны, займаліся добраўпарадкаваннем вуліцы Яна Чачота. Для гэтага была задзейнічана значная колькасць спецыяльнай тэхнікі і людскіх рэсурсаў. Спачатку дэмантавалі верхні слой асфальту, пакінуўшы старую, але моцную аснову. І вось з 6 па 8 чэрвеня, перакрываючы дарожны рух, рамаўтадараўцы прыступілі да асноўнай працы.

Асфальтаўкладчык, самазвалы, якія стаялі ў невялікай чарзе да гэтага агрэгата для загрузкі яго «дарожным хлебам», асфальтам — складалі прыгожую карціну тэхнакратыі. Гарачы асфальт (сумесь бітуму і мінеральных матэрыялаў), астуджаны аднымі дарожнымі каткамі і закатаны другімі, нагадваў чорнае люстэрка. Прахожыя, якія ішлі ў асноўным па абочынах, з задавальненнем спыняліся, асабліва дзеці, назіраючы за магутным працэсам пераўтварэннем дарогі па вуліцы Яна Чачота.

Пасля выходных дзён па ёй — роўнай і камфортнай — дружненька паехалі. Засталося нанесці разметку, зрабіць сходы з аўтамагістралі і правесці спадарожныя работы. У працэсе гарадскога добраўпарадкавання дробязяў не бывае!

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ 

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю