Напярэдадні ў Мінску адбыліся спаборніцтвы па мотаджымхане «October Dream Minsk 2026», спартыўным выпрабаванні на час, у якім удзельнікі на матацыклах спаборнічалі на самае хуткае манеўраванне на асфальтавай пляцоўцы сярод штучных перашкод у выглядзе конусаў.
У пачатку спаборніцтваў удзельнікі пешшу прайшлі трасу для азнаямлення, а потым стартавалі паасобку праз пэўны інтэрвал часу. Кожнаму матацыклісту далі дзве спробы, але залічылі час толькі аднаго, самага хуткага праходжання трасы.
— Памераліся сваімі ўменнямі і навыкамі сорак сем удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, з іх — больш за дзесяць дзяўчат. Спартсменаў чакалі мноства перашкод, пры пераадоленні якіх суддзі залічвалі колькасць памылак і час праходжання. Арганізатар спаборніцтваў — грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту», — расказаў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» галоўны суддзя турніру Максім Рагавы. — Усім удзельнікам спаборніцтваў былі ўручаны памятныя сувеніры, пераможцы атрымалі медалі і кубкі.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара