23 мая года ў сталіцы дадзены старт VI Рэспубліканскаму конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025, у якім бяруць удзел каля 400 канкурсантаў па 50 напрамках.
У рамках конкурсу праходзіць адкрыты чэмпіянат прафесійнага майстэрства краін-партнёраў ЕАЭС+. У ім бяруць удзел і канкурсанты з Азербайджана, Зімбабвэ, Казахстана, Кітая, Пакістана, Расіі, Узбекістана.
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася ў спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна». З прывітальным словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.
— «ProfSkills — па праўдзе вялікае свята прафесійнага майстэрства і тых людзей, якія выбралі сваю прафесію. Беларусь дынамічна развівае прафесійную адукацыю. Тут асаблівыя словы падзякі нашаму Прэзідэнту. Дзякуючы яго падтрымцы сёння мы не проста развіваем сетку нашых каледжаў, ствараем новыя цэнтры кампетэнцый, але і выходзім на міжнародны ўзровень. Хачу падзякаваць усім экспертам, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы гэтага маштабнага мерапрыемства. Хачу падзякаваць нашым замежным сябрам за тое, што адгукнуліся і прыехалі разам з намі падзяліць гэтае свята», — адзначыў міністр.
Конкурс завершыцца 26 мая.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара