Top.Mail.Ru

«Васільковы патруль» спяшаецца на дапамогу птушкам

485
06.02.2026 | 15:53

У рамках акцыі «Васільковы патруль» валанцёры з раённых арганізацый БСЖ сабраліся сёння на розных вадасховішчах сталіцы, каб падтрымаць тых, каму цяперашняй суровай зімой цяжка бывае знайсці сабе харчаванне. 

— Мы спецыяльна падрыхтавалі для качак і лебедзяў дробнарэзаныя моркву, капусту, а таксама прапараную зерневую сумесь, семечкі. Няўжо гэта складана? А вадаплаўным птушкам гэты няхітры корм дазваляе падтрымаць сілы ў халады, — пераканана старшыня маладзёжнага крыла Фрунзенскай раённай арганізацыі БСЖ Марыя Коваль.

Сярод валанцёраў, якія прыйшлі разам з Марыяй на вадасховішча «Дразды», — супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, УП «Зелянбуд», УП «Мінгаз», іншых арганізацый. Усе яны рады дапамагчы птушкам перажыць складаныя ўмовы надвор’я. Міласэрнасць, дабрыня акрыляе і сагравае. Халады, як вядома, не бяда, калі побач ёсць сябры.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА, фота Ксеніі ЛІННІК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю