Top.Mail.Ru

Узляцець над буднямі

976
19.05.2025 | 10:11

Быць у выдатнай форме і мець дастаткова фізічнай актыўнасці — не цяжкая праца над сабой, а нагода весела правесці час і атрымаць масу станоўчых эмоцый. Магчымасцяў для гэтага сёння мноства. Напрыклад, скачкі на батуце, якія даўно ўжо перасталі быць выключна дзіцячай забавай і ператварыліся ў запатрабаваны фітнес-кірунак для людзей усіх узростаў. 

Менавіта гэтая ідэя легла ў аснову правядзення ў Мінску Першай Міжнароднай канвенцыі JUMPING FITNESS. Спартыўнае мерапрыемства адбылося на Веладроме СК «Мінск-Арэна» і аб’яднала бізнес, спорт і мастацтва. Дзесяцігадзінная праграма ўключала прафесійны форум (сустрэчы топ-экспертаў фітнес-індустрыі нашай краіны і замежжа), выставу лепшых фітнес-брэндаў з магчымасцю для наведвальнікаў ацаніць навінкі і пратэставаць спартыўнае абсталяванне, а таксама выступленні каманд з розных краін. Дзеля гэтай яркай падзеі ў сталіцу прыбылі каманды з усіх куткоў Беларусі — ад Віцебская да Брэста і ад Полацка да Пінска. А таксама госці з дзясяткаў рэгіёнаў Расіі, з Татарстана, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі. Грандыёзным фіналам свята спорту стаў канцэрт DRUM & STICK FUN PARTY і светлавое шоу.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Фота прадастаўлена арганізатарамі мерапрыемства
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю