Top.Mail.Ru

Урокі працы ў СШ № 130 Мінска: практыка на ўсё жыццё

497
26.01.2026 | 15:06

Практычнае засваенне навыкаў, якія ў будучыні спатрэбяцца ў жыцці як хлопчыкам, так і дзяўчынкам, — на гэта арыентаваны ўрокі працоўнага навучання ў СШ № 130 г. Мінска імя Рут Уолер. 

Працуюць са школьнікамі неабыякавыя і таленавітыя настаўнікі. Абслуговую працу дзяўчынкам выкладае Іна Касцелей, выдатны чалавек і педагог — настаўнік у сёмым пакаленні! Дынастыя працягваецца — пасля заканчэння педуніверсітэта настаўнікам у школе працуе яе сын Арцём. 

Акрамя выкладчыцкай працы Іна Фёдараўна займаецца метадычнымі распрацоўкамі па чарчэнні, тэхнічнай і абслуговай працах. Таму школа нярэдка выступае базай для метадычных семінараў, дзе педагогі абмяркоўваюць сучасныя формы работы і нарматыўныя дакументы для правядзення заняткаў.

Акрамя таго, разам са сваімі калегамі з іншых устаноў адукацыі Іна Касцелей рыхтуе дзяцей да трэцяга (абласнога) і рэспубліканскага этапаў Алімпіяды па вучэбных прадметах. Яна і сама прымала ўдзел у конкурсах прафесійнага майстэрства.

— Алімпіяды, конкурсы, усё гэта добра, — дзеліцца настаўнік, — але для мяне галоўнае, каб дзяўчынкі ў дарослае жыццё забралі тыя навыкі і ўменні, якія атрымалі на ўроках працы. Уменне гатаваць, шыць, ведаць іншыя гаспадарчыя хітрасці. Усё гэта спатрэбіцца ў жыцці, якую б прафесію яны ні выбралі.

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю