Top.Mail.Ru

На малой арэне «Чыжоўка-Арэна» з 3 па 6 сакавіка праходзіць фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба»

437
06.03.2026 | 16:17

На малой арэне «Чыжоўка-Арэна» з 3 па 6 сакавіка праходзіць фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзяцей і падлеткаў 2010—2012 гадоў нараджэння дывізіёна «А».

У дывізіёне «А» прымаюць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны. 

У спісе ўдзельнікаў:

— каманда «Юніёр», Гомельская вобласць; 
— каманда «Маладзечна-Юні», Мінская вобласць; 
— каманда «Тарпеда», г. Мінск;
— каманда «Шклоўскія крыгі», Магілёўская вобласць; 
— каманда «Віцебская вобласць»; 
— каманда «Ястрабы», Гродзенская вобласць;
— каманда «Лакаматыў», г. Мінск;
— каманда «Атлант», Брэсцкая вобласць.

У сённяшнім паядынку «Маладзечна-Юні» — «Шклоўскія крыгі» з перавагай 10-2 выйгралі юнакі і дзяўчаты з магілёўскага Шклова. Радасці каманды і іх трэнера Аляксандра Лосева ў пасляматчавай «лятучцы» не было мяжы. Але больш за ўсіх былі шчаслівыя дзевяцікласніца Мілана Мележ і васьмікласніца Насця Васядкова. У іншым паядынку ва ўпартай барацьбе мінскі «Лакаматыў» перамог гродзенскую каманду «Ястрабы» 4:2.

Віктар Драчоў
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю