Top.Mail.Ru

Урачысты вечар, прысвечаны пачатку Дзён Ірана ў Мінску, адбыўся ў сталічным Доме дружбы

813
20.02.2026 | 15:04

Удзельнікі Таварыства дружбы «Беларусь — Іран», прадстаўнікі пасольства Ірана ў Беларусі і грамадскасці сталіцы, студэнты і выкладчыкі мінскіх навучальных устаноў сустрэліся ў Доме дружбы, урачыстую залу якога ўпрыгожылі дзяржаўныя сцягі абедзвюх краін. 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алірэза Санэі расказаў перад прысутнымі пра шлях свайго народа да перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў краіне, яе самастойнасці і незалежнасці. 

Цікавым аналізам падзей былі напоўнены выступленне Аляксандра Шпакоўскага — члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, члена рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран, Пятра Віцязя — акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Алега Перзашкевіча — дацэнта гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Падарункі да ўрачыстасці падрыхтавалі майстры мастацтваў. Выкладчык музыкі Аляксандр Баравік віртуозна выканаў творы для скрыпкі, а беларускі паэт, старшыня секцыі перакладаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі пазнаёміў з творчасцю ўсходніх паэтаў. 

Прыгажосць прыроды Ірана, узоры яго старажытнай і сучаснай архітэктуры дэманстравалі відэафільмы на вялікім экране, а экспазіцыя ўнікальных твораў народных майстроў увачавідку сведчыла пра пераемнасць імі мастацкіх традыцый і захаванне духоўных каштоўнасцяў.

Яўген ПЯСЕЦКІ

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю