Тыя, хто прыйшоў на яго, з галавой паглыбіліся ў атмасферу Мексікі. Гэта было прыгожае свята пад назвай «Hola, Мексіка» — з лацінаамерыканскай музыкай і ежай.
У яго праграме былі танцавальныя майстар-класы, фотазоны, расказы аб культуры і гісторыі Мексікі і канцэрты з жывой музыкай.
Гастранамічная частка таксама стала вельмі ўражальнай: на фудкорце кухары гатавалі бурыта, кесадзіллі і іншыя стравы мексіканскай кухні. А ў выязным рэстаране «Бульбашы» з’явіліся для дэгустацыі асаблівыя стравы — мікс беларускіх і мексіканскіх смакаў.
Гасцей свята сагрэў мексіканскі пунш, прыгатаваны на фестывальным майстар-класе. А фіналам свята стаў канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, дзе разам з айчыннымі музыкантамі дырыжорам выступіў вядомы мексіканскі маэстра Рафаэль Паласіас.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара