Top.Mail.Ru

У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзяць дні бэзу і рададэндранаў

867
23.05.2025 | 11:12

Міжнародны дзень цвіцення бэзу адзначаецца на 18 мая. Прынята лічыць, што да гэтай даты яна дасягае піка свайго цвіцення. Убачыць квітнеючымі дзясяткі розных сартоў гэтых раслін можна толькі ў сталічным батанічным садзе. Відавочна, што ў апошні вясновы месяц Сірінгарый, як называюць навуковыя супрацоўнікі вялікі ўчастак, дзе высаджана бэз, становіцца самай маляўнічай і прывабнай экспазіцыяй для наведвальнікаў. На алеях Сінгінарыя гуляюць сотні любіцеляў гэтага дрэва і любуюцца квітнеючымі сартамі Марэсьев, Зара камунізму, Вялікая Перамога, Тарас Бульба, Сэнсэйшан, Прыгажуня Масквы і многімі іншымі. Не меншай папулярнасцю карыстаюцца і прагулкі сярод каляровай разнастайнасці рознакаляровых кустоў рададэндранаў, пахучых з непаўторным пахам у цені высокіх елак і бяроз. З’явілася ў садзе і новая лакацыя — паляна з японскай хаткай.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю