961
08.05.2025 | 09:18
У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі і ўпраўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў іншых школ раёна.
Клуб створаны з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянскасці, патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны.
Падчас урачыстага адкрыцця адбылася перадача сцяга ваенна-патрыятычнага клуба «Бастыён» і прыём у яго ўдзельнікаў новых вучняў школы. Удзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў і госці таксама наведалі школьны музей, прысвечаны воіну-інтэрнацыяналісту Ігару Кароткаму, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.

Ваенна-патрыятычны клуб «Бастыён» дазволіць навучэнцам набыць практычныя ўменні і навыкі, неабходныя для праходжання ваеннай службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама падрыхтуе да навучання ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на ваенных факультэтах грамадзянскіх ВНУ; арыентуе маладых людзей на выбар прафесіі афіцэра, супрацоўніка праваахоўных органаў і сілавых структур.