Top.Mail.Ru

У Стайках прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Легенды гімнастыкі»

487
04.04.2025 | 10:11

Як гэта было — глядзіце ў фотарэпартажы карэспандэнта «Звязды».

— Віншую вас з такой грандыёзнай падзеяй у свеце спартыўнай гімнастыкі. Мы рады, што ў нас у краіне сабраліся вядучыя гімнасты з дружалюбных краін. Спадзяюся, што менавіта на гэтым турніры будуць нараджацца будучыя легенды. Упэўнены, што кожны з вас пакажа свой лепшы вынік, — сказаў на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.

Удзельнікі турніру, а гэта вядучыя гімнасты з Расіі,Казахстана, Узбекістана і нашай краіны, разыгралі медалі ў камандных спаборніцтвах, індывідуальным мнагабор’і, а таксама ў фіналах асобных відаў.

У агульнай складанасці беларускія гімнасты заваявалі 36 медалёў турніру: 11 залатых, 13 сярэбраных і 12 бронзавых.

Асабліва хочацца адзначыць перамогі беларусаў: у вольных практыкаваннях лідара беларускай зборнай Ягора Шарамкова,залатыя медалі ў практыкаванні на кольцах Уладзіслава Басарыгіна,у апорным скачку Гардзея Перадзярэева і Ягора Шарамкова, Сафіі Штыхецкай на бервяне і ў апорным скачку.

У камандных спаборніцтвах сярод хлопцаў і дзяўчат беларусы сталі другімі пасля зборнай расійскіх гімнастаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю