Сёння 15 верасня, У Дзень бібліятэк, у галоўнай бібліятэцы краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі».
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін павіншаваў калектыў з прафесійным святам, пажадаў усім здароўя, поспехаў, невычэрпнай энергіі для творчых пошукаў і новых прафесійных здзяйсненняў на карысць развіцця бібліятэчнай справы.
Таксама ў гэты дзень выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія размеркаваны ў «алмаз ведаў», атрымалі сертыфікаты маладых спецыялістаў. Іх цёпла павіншавалі з уступленнем у шэрагі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Да свята ў бібліятэцы адкрылі новую выставу кніг і Дошку гонару ,дзе ўжо размешчаны партрэты лепшых супрацоўнікаў храма ведаў. Усяго ў Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца для карыстання наведвальнікаў больш за 10,5 (дзесяці з паловай) мільёнаў аўдыявідэа дакументаў,перыядычных выданняў і кніг на 80 мовах свету.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара