Top.Mail.Ru

У сталічным Футбольным манежы прайшла аўтамабільная выстава «Тачкі Cyber»

1303
05.05.2025 | 11:34

Аўтафанаты тры дні запар штурмавалі футбольны манеж: сезон аўтамабільных мерапрыемстваў стартаваў рэкорднай наведвальнасцю гледачоў. Сёлета тут налічылі каля 30 тысяч наведвальнікаў. 

Арганізатары змянілі стылістыку і дэкарацыі, запрасілі новых удзельнікаў і ўпадабаных публіцы ў мінулым годзе «дзядкоў». Эксклюзіўных аўтамабіляў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, але «з гісторыяй» экспанавалася каля 125. Дылеры падвезлі яшчэ каля 30 машын. 

Выстава ўключыла ў сябе дэманстрацыю цюнінгавых і спартыўных легкавых і пазадарожных аўтамабіляў, інтэр’ераў салонаў і іх перашыўку, афарбоўку і абклейванне.

Таксама тут было шмат трэніровачных і гульнявых стэндаў, дэманстрацыі і продажу аўтамабільных аксесуараў і сувеніраў.

Моманты аўтавыставы глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Фота Віктар Драчоў 
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю