Top.Mail.Ru

У РНПЦ отарыналарынгалогіі выконваюцца ўсе магчымыя аперацыі для вяртання слыху

555
02.03.2026 | 15:07

З сакавіка адзначаецца Сусветны дзень слыху, накіраваны на тое, каб прыцягнуць увагу да праблемы глухаты. У нашай краіне выконваюцца ўсе віды высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў на вуху, якія існуюць у свеце. За апошнія 10 гадоў ніводны грамадзянін нашай краіны не выехаў на лячэнне за мяжу. Больш за тое на лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі штогод прыязджаюць замежныя грамадзяне — як з краін СНД, так і далёкага замежжа, у тым ліку Ізраіля і ЗША. 

Вярнуць слых беларускія медыкі дапамагаюць у любым узросце. Самыя маленькія пацыенты, якім робіцца адна з найскладанейшых аперацый па аднаўленні слыху — кахлеарная імплантацыя, — шасцімесячныя дзеткі. Пры гэтым узрост дарослых для атрымання слыхавых апаратаў і хірургічных умяшанняў не абмежаваны.

Штогод у цэнтры выконваецца каля 2 тысяч аперацый на вуха. Сярод складаных высокатэхналагічных умяшанняў — усе тыпы тымпанапластыкі, у тым ліку з выкарыстаннем эндрапратэза слыхавых костачак, сістэм імплантацыі сярэдняга вуха касцяной праводнасці ці паветранай праводнасці пры пароках развіцця, пры хранічных атытах. Таксама гэта аднамомантныя сімультанныя аперацыі ў дзяцей пры адсутнасці вушак — ім праводзіцца ўстаноўка імпланта касцяной праводнасці і пластыка вушной ракавіны. І, безумоўна, кахлеарныя імплантацыі, якія ў цэнтры выконваюць з 2000 года. 

З усёй колькасці аперацый на вуху 85 % — для паляпшэння слыху. Прычым адначасова медыкі праводзяць і саніруючы, і слыхапаляпшальны этапы, каб пацыенту не прыходзілася праходзіць хірургічныя ўмяшанні двойчы. 

— Усе віды аперацый, якія існуюць у свеце, выконваюцца і дарослым, і дзеткам. Уся неабходная дапамога аказваецца ў нас у краіне. У Беларусі настолькі сацыяльна арыентаваная дзяржава, што ўся дапамога аказваецца бясплатна на бюджэтнай аснове. Нашым дзецям кожныя 2 гады выдаецца слыхавы аппарат пры тухавухасці. Кахлеарныя імплантацыі і ўсе віды хірургічных аперацый выконваюцца бясплатна.

Раз у 5 гадоў дзеткам пасля кахлеарнай імплантацыі замяняецца маўленчы працэсар, дарослым — раз у 10 гадоў, — расказаў дырэктар РНПЦ отарыналарынгалогіі, кандыдат медыцынскіх навук Мікалай ГРЭБЕНЬ.

Алена КРАВЕЦ
Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю