Top.Mail.Ru

У «Першым нацыянальным гандлёвым доме» праходзіць конкурс велікоднай выпечкі

672
18.04.2025 | 22:29

Асаблівасць конкурсу ў тым, што тут прадстаўлены кулічы не толькі з Мінска, але і з усёй Беларусі. Свае велікодныя кандытарскія вырабы і іншую святочную прадукцыю прадставілі такія буйныя прадпрыемствы як кандытарская фабрыка «Спартак» і Віцебскхлебпрам, мінскі Камароўскі рынак і Рагачоўскі МКК «ААТ».

У гэтым годзе ўдзел у конкурсе прынялі 30 прадпрыемстваў, кожнае з якіх аформіла сваю тэматычную зону. Ацаніць смак, арыгінальнасць падачы і афармленне змаглі ўсе жадаючыя наведвальнікі гандлёвага цэнтра, якія прадэгуставалі прадукцыю і прагаласавалі за велікодныя пірагі, якія найбольш спадабаліся ім.

Акрамя конкурсу, у ГЦ разгорнута велікодная выстава, дзе можна не толькі паглядзець, але і набыць святочную прадукцыю: кулічы, пернікі, фарбаваныя яйкі, тэматычны посуд і нават іконы. Працуюць гандлёвыя рады, праходзяць майстар-класы і музычныя выступленні.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю