Top.Mail.Ru

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіць агляд-конкурс прэтэндэнтаў Рэспубліканскага фестывалю «Млын моды 2025»

478
21.03.2025 | 09:20

20-21 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіць паўфінал «Увасабленне» для ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды 2025».

Удзельнікі з усіх абласцей Беларусі і Мінска паказваюць свае конкурсныя праекты для намінацый «Школа моды» і «майстар моды».

У паўфінале бяруць удзел мастакі-мадэльеры з больш чым 50 навучальных устаноў краіны. У склад журы ўвайшлі прафесіяналы моды, у тым ліку вядучы спецыяліст канцэрна «Беллегпрам» Эльвіра Жвікава і загадчык аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ігар Іваноў. Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі паўфінал, будуць дапушчаныя да тура пад назвай «Фотаздымка», які адбудзецца ў красавіку а затым, у чэрвені, пройдзе і фінал конкурсу «Млын моды 2025». Большасць прадстаўленых для конкурсу мадэльных калекцый вельмі цікавыя і арыгінальныя. Фінал абяцае стаць важнай падзеяй у свеце беларускай моды.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю