У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося адкрыццё Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Саматканы цуд».
У выставе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Было прадстаўлена больш за 400 работ, розных па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: ткацтва, вышыўка, народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі, беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі, лямец, аўтарская лялька, тэкстыльны арт-аб’ект (аб’ёмныя абстрактныя працы).
Мэта конкурсу — патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; прыцягненне ўвагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да народных мастацкіх рамёстваў, традыцыйнага і сучаснага мастацкага тэкстылю; развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.
Моманты адкрыцця выставы і яе экпанаты глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара