Top.Mail.Ru

У нацыянальным парку «Белавежская пушча» далі старт навагоднім экскурсіям у рэзідэнцыю Дзеда Мароза

1734
08.12.2025 | 10:30

Традыцыйным пачаткам навагодніх мерапрыемстваў стаў прыезд Снягуркі, якую сёлета сустракалі як штатны Дзед Мароз запаведніка, так і галоўны Дзед Мароз Расіі з Вялікага Усцюга. Пачалося свята з урачыстага шэсця калоны казачных персанажаў і артыстаў Брэстчыны ад будынка «Белпошты» вёскі Камянюкі да галоўных варот Белавежскай пушчы. 

А ў авангардзе калоны ў атамабілі «Белпошты» да гасцей свята прыехала і Снягурка. На пару чараўнікі з унучкай зладзілі запальны перформанс і фотасесію. 

Моманты гэтага галоўнага свята нацпарка Белавежская пушча глядзіце ў нашым рэпартажы.

Віктар Драчоў
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю