Top.Mail.Ru

У Нацыянальнай школе прыгажосці адбыўся штогадовы праект «Выпускны».

1386
31.05.2025 | 18:24

Модны навучальны год завершыцца вялікім выніковым паказам з удзелам 250 мадэляў усіх узроставых катэгорый ад дзяцей малодшага школьнага ўзросту да жанчын «элегантных» гадоў. У школе падвялі вынікі гадавога навучання, намецілі планы на будучыню і паказалі ўзровень праведзенай работы.

Кожны выпускны вечар у Нацыянальнай школе прыгажосці — гэта не проста знакавая падзея, але і яркае моднае шоу.

Гледачы, сярод якіх у большасці былі бацькі і сябры навучэнцаў мадэляў, пранікліся атмасферай многіх тэндэнцый сучаснай моды. Навучэнцы прадэманстравалі моду і стыль розных краін свету, адправіўшы гледачоў у сапраўднае кругасветнае падарожжа. Стваральнікамі калекцый адзення сталі вядучыя дызайнеры школы Кацярына Лабкоўская,Антон Ярошчык, Надзея Лунёва і Антаніна Сурыновіч. Выпускнікі моднай школы ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пасведчанне аб яе заканчэнні.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю