Размясціўся ён у лесапаркавай зоне маскоўскага раёна паміж вуліцамі спальных раёнаў сталіцы. Тыдзень таму разам з іншымі новымі гарадскімі паркамі і лакацыямі для адпачынку яе наведалі і далі высокую ацэнку Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
«„Сад вершаў“ уключыў у сябе алею вершаў, зоны ціхага адпачынку, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Асаблівую ўвагу тут надалі стварэнню безбар’ернага асяроддзя, каб аб’ект маглі наведваць маламабільныя людзі», — тлумачылі ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна.
І вось зараз у сталіцы ёсць месца, дзе можна прагуляцца і з душой і з розумам. Адна алея паэтаў чаго вартая. А самае галоўнае — для многіх гараджан гэты парк стаў адным з любімых кропак, дзе можна адпачыць пасля працоўнага дня, сабрацца з думкамі. Людзі сапраўды спыняюцца, каб пачытаць вершы і асвяжыць у памяці біяграфіі тых, пра каго ўпершыню даведаліся яшчэ ў школе. Запамінаюцца і лавачкі — «кнігі», расстаўленыя на ўжо акультуранай тэрыторыі парку. Прысесці на іх не так проста — усё ж такі для большасці высоковато — але выглядае эфектна, незвычайна. Затое калі прысядзеш-рэальна адпачывае ўсё цела і асабліва спіна. Букшэрынг, дарэчы, таксама ёсць. У цэнтры парку усталяваны кіёск з мноствам кніг.
Наогул ідэя акультурыць гэтую сумную і недагледжаную лакацыю прыйшла ў галаву менчуку Уладзіславу Кашкоўскаму. Унікальны праект па добраўпарадкаванні зялёнай зоны яшчэ нядаўні выпускнік архітэктурна-будаўнічага каледжа выставіў на конкурс моладзевых ініцыятыў яшчэ ў 2023 годзе. Праз год Аўтар прадставіў дапрацаваны «Сад вершаў», у якім улічыў пажаданні спецыялістаў і куратараў, — і перамог. А вось праз паўтара года мы ўжо гуляем па «Садзе вершаў».
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара