623
04.09.2025 | 08:18
У сераду ў Мінску стартаваў турнір па пляжным валейболе «Кубак Перамогі». У спаборніцтвах прымаюць удзел 12 мужчынскіх і 12 жаночых каманд з Беларусі, Казахстана, Кубы, Расіі.
7 верасня на гульнявым корце пройдзе «Кубак Выкліку». Гэта новы від спаборніцтваў на пяшчаным пакрыцці, у якім пазмагаюцца лепшыя прадстаўнікі пляжнага і класічнага валейбола ў фармаце 4×4.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў