У 6-й гімназіі Мінска стартаваў раённы этап рэспубліканскага ваенна-патрыятычнага конкурсу «Зарніца».
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі для ваенна-патрыятычных клубаў, якія дзейнічаюць ва ўсіх сярэдніх школах і гімназіях Савецкага раёна сталіцы, наступіў адзін з самых адказных этапаў, па выніках якога і будуць вызначаны лепшыя з лепшых. Юнакі і дзяўчаты з самых актыўных, спартыўных і дружных каманд раёна — выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў «Радзіма», «Зорка», Акрэсцінцы«, «Беркут», «Патрыёт» -, усяго з 20 сярэдніх школ і гімназій, паказваюць свае дасягненні на мінулы навучальны год.
Конкурс «Зарніца» — гэта ваенна-патрыятычнае мерапрыемства, якое праходзіць у форме спаборніцтва паміж школьнымі камандамі. Асноўная мэта конкурсу — навучанне школьнікаў асновам грамадзянскай абароны, навыкам выжывання, а таксама развіццё каманднага духу, лідарскіх якасцяў і патрыятызму.
У рамках сёлетніх спаборніцтваў «Зарніцы» удзельнікі выконваюць розныя заданні, якія ўключаюць у сябе тактычныя практыкаванні, спаборніцтвы па стральбе, спартыўныя спаборніцтвы ў пераадоленні паласы конкурс камандзіраў атрадаў у патрыятычнай віктарыне"Зарніца", агляд строю і песні"Мы праўнукі Перамогі".
Удзельнікі цяперашніх спаборніцтваў пагружаныя ў атмасферу ваенных падзей і вучацца працаваць у камандзе, прымаючы актыўны ўдзел у розных выпрабаваннях. Гэта мерапрыемства спрыяе фарміраванню любові да Радзімы і павагі да яе гісторыі.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара