Top.Mail.Ru

У Мінску ўсклалі кветкі да абеліска «Мінск — горад-герой» з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

513
23.02.2025 | 11:48

Сёння ў 10:00 у Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да абеліска архітэктурна-скульптурнага комплексу «Мінск — горад-герой», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва сталіцы, прадстаўнікі Ваеннага камісарыята г. Мінска, Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, установы «Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, Мінскай рэгіянальнай мытні, пракуратуры г. Мінска. г. Мінску, упраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску, атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Урачыстыя цырымоніі пройдуць і ва ўсіх раёнах сталіцы.

Графік народнага ўскладання па раёнах г. Мінска:

  • 10.30-11.00 — Завадскі раён г. Мінска;
  • 11.00-11.30 — Ленінскі раён г. Мінска;
  • 11.30-12.00 — Маскоўскі раён г. Мінска;
  • 12.00-12.30 — Кастрычніцкі раён г. Мінска;
  • 12.30-13.00 — Партызанскі раён г. Мінска;
  • 13.00-13.30 — Першамайскі раён г. Мінска;
  • 13.30-14.00 — Савецкі раён г. Мінска;
  • 14.00-14.30 — Фрунзенскі раён г. Мінска;
  • 14.30-15.00 — Цэнтральны раён г. Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю