Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў канцэрт харэаграфічнага ансамбля «Харошкіі»

541
17.08.2025 | 12:08

У Аляксандраўскім скверы ў цэнтры Мінска для сотняў прысутных адбыўся амаль двухгадзінны канцэрт славутага беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля  «Харошкіі».

Калектыў за больш чым пяцідзесяцігадовую гісторыю свайго існавання аб’ехаў усю Расію,выступаў на лепшых канцэртных сцэнах Амерыкі,Еўропы, Блізкага Усходу і Азіі.

Гледачы пад бурныя апладысменты сустрэлі выдатныя нумары з залатога фонду калектыву — «Гусарыкі», «Весялуха», «Віцебская полька», «Ленсей», «Субота». Іх аўтар-выбітны харэограф, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая.

У сталічным скверы ў выхадныя дні стала добрай выступленні самых вядомых беларускіх мастацкіх калектываў.

Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю