Top.Mail.Ru

У Мінску прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўводу савецкіх войскаў у Афганістан

586
25.12.2024 | 16:50

25 снежня на Востраве Мужнасці і Смутку па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 45-й гадавіне ўводу савецкіх войскаў у Афганістан.

Пасля ўскладання вянка і кветак да прысутных звярнуліся старшыня МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў, воін-інтэрнацыяналіст дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр Іван Гардзейчык і іншыя.

Уладзімір Шокаў уручыў юбілейныя знакі «35 гадоў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» маці і ўдовам загінуўшых у Афганістане ваеннаслужачых, якія вызначыліся членам арганізацыі.

Мерапрыемства завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю