1 і 2 лютага ў сталічным Палацы спорта праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце Royal Ball.
Сённяшнія спаборніцтвы-міжнародныя, бо ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць танцоры не толькі з Беларусі, але яшчэ з Казахстана і Расіі. Па дадзеных папярэдняй рэгістрацыі, у турніры прымаюць удзел больш за 2000 танцораў і гасцей мерапрыемства.
Пераможцам кубкаў уручаюцца дыядэмы, а фіналістам і прызёрам — каштоўныя прызы ад партнёраў спаборніцтваў.
У Рэспубліцы Беларусь спартыўнымі танцамі займаюцца прыкладна пяць тысяч чалавек. Танцавальны спорт шырока прадстаўлены не толькі ў Мінску. Можна адзначыць моцных танцораў з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей.
Арганізатарам спаборніцтваў выступілі Беларуская асацыяцыя танца, Асацыяцыя «Беларускі альянс танцавальнага спорту» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта краіны.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ