5 красавіка ў сталічным Палацы тэніса быў урачыста адкрыты ІІ міжнародны турнір па тэнісе на Кубак Пасольства Расіі ў Беларусі.
Удзел у турніры бяруць 16 пар тэнісістаў з Расіі і Беларусі, сярод іх — вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бізнесу.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, старшыня Беларускай тэніснай Федэрацыі Сяргей Рутэнка і інш.
Падтрымаць удзельнікаў спаборніцтваў прыйшлі касманаўты Герой Беларусі Марына Васілеўская і Герой Расіі Алег Навіцкі.
Перад пачаткам спаборніцтваў быў арганізаваны выставачны матч паміж шматразовым прызёрам турніраў Вялікага шлема, чэмпіёнкай Ралан Гароса 2004 года, двухразовай уладальніцай Кубка Федэрацыі ў складзе зборнай Расіі, пераможцай 15-ці турніраў WTA Анастасіяй Мыскінай і ўзыходзячай зоркай беларускага жаночага тэніса Алёнай Фалей.
Турнір завершыцца 6 красавіка.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў