Top.Mail.Ru

У Мінску праходзіць гарадскі этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер»

379
28.01.2026 | 17:32

У сталіцы ўрачыста стартаваў фінал гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лыжню сёлета выйшлі больш за 160 юных спартсменаў. 

Нягледзячы на надвор’е, якое ў дзень адкрыцця спаборніцтваў падкінула лыжнікам і іх заўзятарам сюрпрыз у выглядзе ледзянога дажджу, у сталічным мікрараёне Вяснянка, дзе знаходзіцца лыжаролерная траса, горача ад эмоцый і імкнення да перамогі. Спаборнічаць хлопцы і дзяўчаты трох узроставых груп ад 10 да 15 гадоў будуць на працягу трох дзён. Падтрымаць самых маленькіх біятланістаў, якія стартавалі першымі, прыйшлі ўсе ўдзельнікі, а таксама бацькі, педагогі і тыя, хто ўсёй душой любіць спорт. Дні, у якія праходзіць «Снежны снайпер», — сапраўднае свята спорту. Летась Прэзідэнцкі спартыўны клуб адзначыў сваё 25-годдзе. І «Снежны снайпер», які праводзіцца пры яго падтрымцы, стаў адной з самых яркіх, чаканых падзей.

Фота Віктара Драчова


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю