Top.Mail.Ru

У Мінску пераможцы творчых конкурсаў «Са знакам якасці» атрымалі ўзнагароды

453
08.02.2025 | 13:14

У Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Пад знакам якасці» і рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Стандартызацыя і я». Сюды прыехалі дарослыя і дзеці з усіх куткоў краіны. Пасля агляду найлепшых конкурсных работ і цікавай экскурсіі па лабараторыях інстытута ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся для ўзнагароджання ў канферэнц-зале.

Першы з конкурсаў стаў сумеснай работай Дзяржстандарта і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўлялася прыцягненне ўвагі літаратараў і грамадскасці да галоўных крытэрыяў паспяховага развіцця краіны, у ліку якіх — якасць; асвятленне работы Дзяржстандарта па правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці; адкрыццё новых таленавітых імёнаў аўтараў.

Экспертнае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Дзяржстандарта, вызначылі найлепшыя творы ў намінацыях «паэзія», «проза», «публіцыстыка». Усяго на конкурс было прадстаўлена 150 прац. Пераможцамі сталі 9 аўтараў і работ. Таксама быў уручаны дыплом за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці «Стандартызацыя і я» праводзіўся Дзяржстандартам другі раз. Упершыню ён быў арганізаваны ў 2023 годзе.

У 2024 годзе ён праводзіўся па тэму «Стандарты для якасці жыцця» і быў накіраваны на асвету ў галіне стандартызацыі; прыцягненне цікавасці да пытанняў, якія можна вырашыць з яе дапамогай; павышэнне прэстыжнасці стандартызацыі; азнаямленне дзяцей са стандартызацыяй; развіццё і стымуляванне дзіцячай творчасці, а таксама даследчых навыкаў.

Дзеці ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў прадставілі ў конкурсную камісію 469 малюнкаў, плакатаў, макетаў, артыкулаў і прэзентацый, паказаўшы пры гэтым максімальны ўзровень крэатыўнасці і творчасці ў сваім уяўленні аб стандартызацыі. Узнагароды атрымалі 22 удзельнікі.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю