Top.Mail.Ru

У Мінску падвялі вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

487
09.04.2025 | 10:39

9 красавіка ў філіяле «Палац культуры ветэранаў» установы «Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў» журы падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кампетэнтнае журы, якое ўзначальвае членам Беларускага саюза мастакоў, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кіраўніком студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Мікалаем Апіёкам, бесстаронна ацаніла шэсцьдзесят тры дзіцячыя малюнкі, дасланыя на конкурс з усіх канцоў краіны.

Былі вызначаны пераможцы ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў.

Цырымонію ўзнагароджання плануецца правесці ў сталіцы Беларусі ў канцы красавіка.

Віктар Іванчыкаў 

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю