Top.Mail.Ru

У Мінску на Востраве мужнасці і смутку прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

1382
15.02.2026 | 18:44

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, студэнты, школьнікі. Усе яны ўсклалі вянкі і кветкі да манумента.

«37 гадоў прайшло з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана. 15 лютага па ўсёй краіне людзі прыходзяць ушанаваць памяць нашых землякоў, якія прымалі ўдзел у тых трагічных і гераічных падзеях на тэрыторыі Афганістана. Мы бязмежна ўдзячныя ўсім тым, хто выканаў загад, праявіў стойкасць, мужнасць і гераізм. Каля 30 тыс. нашых землякоў прайшлі дарогамі Афганістана. Яны не толькі прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, але і аказвалі дапамогу афганскаму народу ва ўладкаванні зямлі. За амаль 10 гадоў вайны савецкімі спецыялістамі было пабудавана больш за 140 розных гаспадарчых аб’ектаў. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што салдаты, афіцэры, генералы, дыпламаты, ваенныя і грамадзянскія спецыялісты выканалі свой абавязак. Але, на жаль, не ўсе з іх вярнуліся дадому», — сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці воіны-інтэрнацыяналісты прымаюць актыўны ўдзел у жыцці краіны, грамадства і выхаванні моладзі. «Іх подзвіг, жыццё, вернасць баявому братэрству з’яўляюцца добрым прыкладам для выхавання нашай моладзі. Будучае пакаленне павінна памятаць, ведаць і шанаваць памяць воінаў-інтэрнацыялістаў», — сказаў міністр.

Віктар Драчоў

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю