Top.Mail.Ru

У Мінску ля Палаца спорту ў рамках святкавання Дня горада прайшло маштабнае спартыўнае свята — Алімпійскі дзень

1225
14.09.2025 | 11:42

Для аматараў актыўнага ладу жыцця працавалі больш за 30 інтэрактыўных пляцовак па розных відах спорту. Галоўнай падзеяй свята стаў Алімпійскі квэст для дзяцей да 14 гадоў з выкананнем заданняў у розных спартыўных зонах. Таксама ў рамках Алімпійскага дня прайшлі майстар-класы вядомых беларускіх атлетаў — прадстаўнікоў лыжнай акрабатыкі, барацьбы, біятлона, стральбы з лука, спартыўнай і мастацкай гімнастыкі. 

Заўзятары хакейнага мінскага «Дынама» у прамым эфіры на вялікіх экранах глядзелі матч КХЛ з удзелам сваіх улюбёнцаў супраць казахскага «Барыса». А на акваторыі Свіслачы прайшлі гонкі на драганботах.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю