Top.Mail.Ru

У Мінску ў ГЦ «Акіян» з 26 снежня па 26 красавіка праходзіць фестываль японскай культуры

111
21.04.2026 | 10:24

З 26 снежня па 26 красавіка ў Мінску ў ГЦ «Акіян» праходзіць фестываль прысвечаны японскай культуры. 

Фестываль прапануе падарожжа па пяці стагоддзях японскай культуры. Праходзячы экспазіцыі можна прасачыць як злучаліся традыцыі і сучаснасць, як багатая культурная спадчына Японіі трансфармавалася ў феномен глабальнай поп-культуры.

У рамках фестывалю наведвальнікі праходзяць 13 залаў з інтэрактыўнымі інсталяцыямі. У залах прадстаўлены 300 экспанатаў з прыватных калекцый, сярод іх: арыгінальныя японскія гравюры XIX стагоддзя, Святочныя традыцыйныя японскія лялькі 60-х гадоў XX стагоддзя і самы доўгі комікс-манга ў свеце, па версіі Гінэса. Усе выпускі коміксу «Ван-Піс» пад адной вокладкай — 21 540 старонак. Такіх кніг — у свеце ўсяго 50.

Праект фестывалю быў распрацаваны пры ўдзеле вядучых усходазнаўцаў Расіі, выкладчыкаў Вышэйшай Школы Эканомікі (г. Масква)

Ліннік Ксенія

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю