355
01.10.2026 | 12:54
Сёння, 1 кастрычніка, у Мінску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей. Святочны дзень пачаўся раніцай у Яблыневым скверы, дзе адбыўся V Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця».
А 11:00 адбыўся агульнарэспубліканскі старт. У мінскім этапе прынялі ўдзел каля 360 жыхароў горада старэйшага пакалення.
Затым святкаванне працягнулася ў парку імя Чалюскінцаў. На танцпляцоўцы адбылася святочная танцавальная праграма для людзей «срэбнага» ўзросту.
Акрамя таго, ва ўсіх цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання горада прайшлі дні адчыненых дзвярэй і канцэрты. Для пажылых мінчан таксама былі арганізаваны бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.
Фота Валерыя КАРТУЛЯ