Выстава «Радыёэпоха» з’яўляецца своеасаблівым падарожжам у XX стагоддзе і прысвечана радыё, -аўдыё, -відэа і фотаапаратуры, з якімі бабулі і дзядулі, таты і мамы цяперашняга маладога пакалення жылі ў часы яшчэ не народжаных Інтэрнэту і смартфонаў.
Фатографы і кінааператары пасля здымак суткамі праводзілі час у лабараторыях, дзе ў поўнай цемры або пры чырвоным святле апрацоўвалі адзнятыя плёнкі.
На выставе сабрана больш за 1300 прадметаў, сярод якіх асноўнае месца займае савецкая радыётэхніка, з якой дзесяцігоддзямі гучалі галасы яшчэ нядаўная эпохі. Тут можна ўбачыць папулярны ў мінулым радыёпрыёснікаў «Зорка-54» 1954 года выпуску і самы цяжкі катушачны магнітафон МАГ-8М вагой у 52 кілаграмы, і пішучую машынку 1922 года выпуску. Сярод экспанатаў мноства яшчэ нядаўна так запатрабаваных пішучых і падліковых машынак, радыёпрыёмнікаў, аўдыёпрайгравальнікаў і магнітафонаў, плёнкавых фотаапаратаў і дыяпраектараў, прыбораў начнога бачання і радыёстанцый. Сярод экспанатаў і вельмі папулярная ў мінулым стагоддзі апаратура еўрапейскіх і азіяцкіх вытворцаў.
«Радыёэпоха» прапануе не толькі візуальна-адукацыйны момант, але і інтэрактыўны. Некаторыя прайгравальнікі і лямпавыя магнітафоны прайграюцт спецыяльна для вас мелодыі тых гадоў. А на друкарскай машынцы, можна самастойна папрацаваць машыністкай або ў наборшчыкам тэксту ў друкарні.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара