Top.Mail.Ru

У Мінску адкрылася Міжнародная выстава «БУДПРАГРЭС-2025»

763
23.04.2025 | 17:18

23 красавіка ў Мінску адкрылася 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «БУДПРАГРЭС-2025».

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел старшыня Саюза будаўнікоў Беларусі Анатоль Нічкасаў, старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Рэспублікі Беларусь Андрэй Капыток, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Дзмітрый Прасвіракоў, начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Іван Карчэўскі.

Экспаненты выставы прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь, Кітай, Расію і Узбекістан. У рамках праграмы арганізаваны семінары, майстар-класы і кансультацыі

Выстава завершыць сваю працу 25 красавіка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю