Учора на сталічнай «Чыжоўка-Арэне» адбылася сустрэча выхаванцаў СДЮШАР «Юнацтва» з дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, вядомым савецкім хакеістам Вячаславам ФЯЦІСАВЫМ — трохразовым уладальнікам Кубка Стэнлі, двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, сяміразовым чэмпіёнам свету.
Маладыя хакеісты даведаліся аб шляху станаўлення Вячаслава Аляксандравіча ў хакеі, пераездзе ў Паўночную Амерыку, гульні «Рускай пяцёркі», асабістых рэкордах і правілах жыцця. На сустрэчы таксама прысутнічалі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей МАСЛЯК і саветнік пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксей МАСКАЛЁЎ.
У канцы мерапрыемства Вячаслаў Фяцісаў правёў аўтограф-сесію і сфатаграфаваўся з усімі ахвотнымі.
Александрына ПАРШЫНА
Фота Віктара ДРАЧОВА