431
02.03.2025 | 07:35
1 сакавіка ў Мінскім заапарку святкавалі Масленіцу. У праграме свята прайшоў сямейны забег з патэльняй і блінамі, выбар дзяўчыны з самай доўгай касой, распілоўванне дроў на хуткасць і іншыя вясёлыя спаборніцтвы.
А завяршылася сустрэча вясны выступленнем вогненнага цырка «Крэсіва», артысты якога спалілі пудзіла зімы ў канцы паказу.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара