Top.Mail.Ru

У мінскім Палацы спорту стартаваў вырашальны этап чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях

457
07.02.2025 | 19:19

У мінскім Палацы спорту стартаваў вырашальны этап чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях. У фінале сезона 2024-2025 удзельнічаюць па чатыры лепшыя каманды рэспублікі сярод мужчын і жанчын.

У канцы першага гульнявога дня сталі вядомыя каманды-прэтэндэнты на залатыя медалі чэмпіянату.

Сярод мужчын за золата паспрачаюцца хакеісты брэсцкага «Будаўніка» і каманды «Мінск 1».

У жаночым фінале сустрэнуцца дзяўчаты з Баранавіцкага "Тэкстыльшчык «з леташнімі чэмпіёнкамі краіны з каманды «Рытм» Гродна. Вырашальныя паядынкі сярод фіналістаў пройдуць у двух-трохматчавай серыі да дзвюх перамог адной каманды сёння вечарам і заўтра.

Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю