Top.Mail.Ru

У мінскім кінатэатры «Масква» адбылася сустрэча беларускіх журналістаў са стваральнікамі і акцёрамі вельмі чаканага мастацкага фільма «класная», які яшчэ не выйшаў на экраны

751
02.09.2025 | 17:29

Прэм’ера беларускага мастацкага фільма «Класная» адбудзецца 18 верасня 2025 года ва ўсіх кінатэатрах краіны. Гэта новая карціна Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёра Кірыла Халецкага.

Фільм апавядае пра першыя працоўныя дні выпускніцы-выдатніцы педагагічнага ўніверсітэта, якую нечакана размеркавалі не ў чаканую ёй прэстыжную сталічную школу, а прызначылі класным кіраўніком выпускнога адзінаццатага класа з сямю вучнямі ў вёсцы. Але журналістам і блізкім сябрам стваральнікаў пашанцавала-ім упершыню паказалі гэты фільм у поўным аб’ёме.

Асаблівую цікавасць у журналістаў выклікалі малады рэжысёр карціны Кірыл Халецкі і вядома выканаўца галоўнай ролі маладая актрыса Ірына Мароз. На сустрэчы прысутнічалі вядомы акцёр Віктар Рыбчынскі (выканаўца ролі дырэктара сельскай школы), дырэктар 73-й мінскай школы Ірына Родзік (аўтар ідэі стварэння фільма), генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Дзмітрый Сямёнаў і многія маладыя акцёры (якія сыгралі вучняў выпускнога класа).

Віктар ДРАЧОЎ 

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю