Top.Mail.Ru

У мінскім ГЦ «Праменад» адкрылася выстава жывых матылькоў

485
12.02.2025 | 09:04

У пакоі са спецыяльным цёплым і вільготным кліматам пражываюць больш за 20 відаў экзатычных матылькоў з Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Афрыкі.

Але паколькі сярэдні ўзрост жыцця матылька ад аднаго да трох тыдняў, тут жа знаходзіцца своеасаблівы «радзільны дом» — інкубатар, у якім вісяць кукалкі насякомых. Штодня тут з’яўляецца на свет 10-15 асобін розных відаў, і ў некаторых наведвальнікаў атрымоўваецца ўбачыць іх момант нараджэння.

Сваё «гняздо» маладыя насякомыя пакідаюць не адразу: іх вільготныя крылы пасля з’яўлення на свет могуць сохнуць да сутак.

У суседнім пакоі размяшчаюцца карціны-пано з высушанымі матылямі, павукамі, скарпіёнамі, конікамі і нават жукамі-галіяфамі.

Выстава «Матыльковая краіна» — новае чароўнае і адзінае месца ў Беларусі, дзе зімой можна ўбачыць жывых трапічных матылькоў, якія лятаюць вакол цябе. Асаблівае захапленне ад убачанага ўзнікае ў юных наведвальнікаў, бо большасць матылькоў без страху садзяцца на іх твары і далоні.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю