28 жніўня на базе выратавальнай станцыі «Дразды» адбыўся 49-ы адкрыты чэмпіянат Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД па выратавальным мнагабор’і ў асабістым заліку.
14 прадстаўнікоў, якія прыбылі з усіх выратавальных станцый сталіцы, спаборнічалі ў плаванні вольным стылем з пераадоленнем перашкод, падачы выратавальнага круга, выратаванні на лодцы, выратаванні і транспарціроўцы «тапельца».
У цырымоніях адкрыцця і ўзнагароджання прынялі ўдзел старшыні рэспубліканскага савета АСВОД Андрэй Чарняўскі, Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Дзмітрый Мацюшка.
Пераможцы чэмпіянату - вадалазы Аляксей Васілеўскі, Віктар Жвірбля, Юрый Лысакоў, Аляксей Пазняк прадставяць Мінск на рэспубліканскім чэмпіянаце АСВОД, які пройдзе ў г. Брэсце 9-13 верасня.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў