У Беларусі прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Па усёй краіне грамадзяне высадзілі дрэвы і кусты, у тым ліку на ветравальна-бураломных участках, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы і месцы баявой і воінскай славы. Далучыліся да масштабнай падзеі і супрацоўнікі Мінпрыроды.
Падчас Рэспубліканскага суботніка ў Мінску ў жывапісным кутку Парка Перамогі цэнтральны апарат прыродаахоўнага ведамства пад кіраўніцтвам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея МАСЛЯКА разам з прадстаўнікамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада, Зелянбуда, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прывялі ў парадак зялёную зону і заклалі дубовую алею, прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі савецскага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, — Памяці пакаленняў у імя Будучыні.
— Дуб — сімвал мужнасці, стойкайсці і гонару. Ятаму закладка дубовай алеі ў Год добраўпарадкавання напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі вельмі сімвалічна. Мы ў пэўным сэнсе перадаем эстафету новаму пакаленню, заклікаем яго падтрымаць нашу ініцыятыву па аднаўленні прыродных рэсурсаў. Пасадка новых дрэў мае вялікае значэнне не толькі для тэрыторыі канкрэтнага парка, але і ўсёй сталіцы і краіны ў цэлым, — адзначыла намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна ДУБІК. — Узровень азелянення ў Мінску дастаткова вялікі — больш за 42 %. Горад па праве называецца зялёным, чыстым і прыгожым. Але спыняцца на дасягнутым не варта.
У рамках Рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі Мінпрыроды таксама аказалі пасільную дапамогу Мінскаму гарадскому сацыяльнаму пансіянату «Крыніца».
— Штогод мы ствараем ў Парку Перамогі новыя лакацыі, ўладкоўваем новыя алеі, праводзім добраўпарадкавнне. Сёння ў рамках Рэспубліканскага суботніка плануецца высадзіць 50 саджанцаў дубоў, а таксама навесці парадак на 2,5 га. На іншых лакацыях таксама праводзіцца пасадка 100 ясеняў і бяроз, ачыстка і падрыхтоўка прыбярэжнай і воднай зон ракі Свіслач, наводзіцца парадак на экасцежцы. Усяго сёння ў Рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць 2,5 тыс. калектываў, дзяржорганаў і каля 1,5 тыс. жыхароў па месцы жыхарства, — расказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска Аляксандр Мацэвіч. — Дарэчы, сёлета мы заканчваем стварэнне экалагічнай сцежкі (больш за 3,5 км) уздоўж Свіслачы з боку РНПЦ «Маці і дзіця». Будуць добраўпарадкаваны 600 м прыбярэжнай зоны. Плануецца устанавіць дадатковае спартыўнае і дзіцячае гульнявое абсталяванне, малыя архітэктурныя формы. Будуць створаны зоны для ціхага адпачынку дзяцей і дарослых, спатыўныя пляцоўкі.
Паводле слова прадстаўніка адміністрацыі, атрымае працяг і экасцежка (больш за 1,5 км) уздоўж вадасховішча Дразды. На ёй будзе ўсё неабходнае для людзей, якія займаюцца спортам. Нават кемпінгі, каб прыхільнікі здаровага ладу жыцця маглі крышку адпачыць, палюбавацца прыродай, атрымаць асалоду ад цішыні. Дадатковыя масткі створаць і для аматараў рыбнай лоўлі.
Рэспубліканскі суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень яго правядзення, у тым ліку на працоўных месцах, будуць накіраваны на будаўніцтва ў 2025–2027 гадах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Масштабны праект атрымаў статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, паўдзельнічаць у якой змогуць маладыя людзі да 31 года.
Александрына ПАРШЫНА Фота Віктара ДРАЧОВА, прэс-службы Мінпрыроды