Top.Mail.Ru

У Храме-помніку ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыялістаў

585
14.02.2025 | 15:00

14 лютага ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі» адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінуўшых у Афганістане.

Падчас ліціі ў Крыпце па загінуўшых у Афганістане воіны-інтэрнацыяналісты, сваякі тых, хто не вярнуўся з той вайны, успомнілі сваіх родных, баявых сяброў.

Адбылася экскурсія па пастаяннай музейнай экспазіцыі «Музей Памяці». У Белай зале Храма да прысутных звярнуўся клірык Усіхсвяцкай парафіі протаіерэй Алексій Васін.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Уладзімір Шокаў, старшыня рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Памяць і доўг» Тамара Доўнар уручылі кнігі і ўзнагароды.

Мерапрыемства завяршыла канцэртная праграма з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў і артыстаў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю