Top.Mail.Ru

У Фаніпалі 7 студзеня адбыліся крэатыўныя «Калядныя сустрэчы»

559
08.01.2025 | 10:40

Не па-дзіцячы «запалілі» на свяце юныя прадстаўнікі ўзорнай тэатральнай студыі «Жэўжыкі» Фаніпальскага гарацкога Дома культуры. Творчым працэсам ўмела кіравала вядучая Жанна Скапавец — намеснік дырэктара Дома культуры.

Трохгадзіннае вясёлае гулянне з песнямі, танцамі і каляднымі гульнямі атрымалася ў лепшых народна-фальклорных традыцыях. Ад Раства да Вадохрышча са старажытных часоў святкі шырока і разгульна адзначалі славяне. Фаніпальскім артыстам удалося стварыць атмасферу фальклорнага свята, цешачы гасцей «Калядных сустрэч». У другой частцы праграмы іх змянілі прадстаўнікі Тамковіцкага Дома культуры – вакалісты-эстраднікі і прадстаўнікі народных вакальных ансамбляў «Медавіца» і «Крыніца». Пасля яркіх і таленавітых выступленняў, артысты і гледачы закруціліся ў агульным вальсе, ліха зайшлі на польку і станчылі заліхвацкую цыганачку. Гулялі ўсе!

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю