Top.Mail.Ru

У ДП «Спецкамунаўтатранс» прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар — 2026» па прафесіі «кіроўца смеццявоза па вывазе цвёрдых камунальных адходаў»

86
12.06.2026 | 16:30

10 чэрвеня ў ДП «Спецкамунаўтатранс» прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар — 2026» па прафесіі «кіроўца смеццявоза па вывазе цвёрдых камунальных адходаў». Мэта конкурсу — у павышэнні прэстыжу работы вадзіцеляў смеццявозаў, прыцягненне моладзі ў прафесію і ўмацаванне кадравага патэнцыялу жыллёвай гаспадаркі сталіцы. У рамках тэарэтычнага этапу конкурсу ўдзельнікі вырашалі задачы на веданне ПДР і ўстройства аўтамабіля, але самай відовішчнай часткай конкурсу стала практычнае кіраванне на смеццявозе МАЗ-5907С2-012. Кіроўцы выконвалі на трасе такія практыкаванні,  як змейка заднім і пярэднім ходам, заезд у бокс, спыненне каля планкі з дакладнасцю да сантыметра, тушэнне пажару, пагрузка двух кантэйнераў з выкарыстаннем перакульвальніка і прыборкай пляцоўкі, дыяганальная паркоўка і габарытны праезд. Пераможцам конкурсу стаў Зміцер Латыш, які ўжо 9 гадоў працуе ў «Спецкамунаўтатрансе».

Ксенія ЛІННІК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю